Вторник, 14.05.2024, 02:07
Приветствую Вас Прохожий | RSS
Меню сайта
Наш АНОНС !
Организатор
Концерт 2010
Узнай подробности!
Гимн SENI CUP
Позови друзей!
| More
Облако тегов
Послать в соцсеть
Главная » 2015 » Август » 3 » Міжнародны фестываль беларускай культуры “Сяброўская бяседа”.
07:54
Міжнародны фестываль беларускай культуры “Сяброўская бяседа”.

25 ліпеня 2015 г. у  Гарадок Падляскага ваяводства Польшчы адбыўся XVI Міжнародны фестываль беларускай культуры “Сяброўская бяседа”. Мерапрыемства было арганізавана Гмінным цэнтрам культуры і Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ) пры падтрымцы Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы, Міністэрства культуры Беларусі, Пасольства Беларусі ў Польшчы.



Удзельнікамі фестывалю сталі звыш 450 выканаўцаў. Свята, якое працягвалася каля 10 гадзін, сабрала больш за тры тысячы гледачоў. Падчас мерапрыемства на галоўнай адкрытай канцэртнай пляцоўцы гміны выступіла каля 20 аматарскіх калектываў з Беласточчыны, якія прэзентавалі беларускія народныя песні. 



Традыцыйны ўдзел у мерапрыемстве прынялі прафесійныя выканаўцы і калектывы з Беларусі. Непаўторнае хараство фестывалю надалі выступленні зорак беларускай эстрыды – Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні “Бяседа”, фальклорнай групы Белдзяржфілармоніі “Купалінка” (г.Мінск). Танцавальную частку фестывалю ўпрыгожылі выступленні ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя росы” і Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Лялечкі” (г.Гродна). На  працягу канцэртнай праграмы артысты з Беларусі неаднаразова выходзілі на сцэну пад авацыі і цёплы прыём гледачоў.



Просмотров: 1949 | Добавил: senicup0026
Поиск по сайту
Наше кино
БФФ на SeniCup
По теме сайта
Присоединяйся!
Друзья сайта
  • Генеральный спонсор
  • Офис SENI в Беларуси
  • SENI CUP на TUT.BY
  • SENI CUP на INTERFAX
  • SENI CUP на Mail.RU
  • ООН/ПРООН в Беларуси
  • Футбольный партнер
  • Социальный спонсор
  • Прикосновение к жизни
  • Туровская епархия
  • Football.By
  • ДОЦентр "НАДЕЖДА"