Воскресенье, 05.05.2024, 23:22
Приветствую Вас Прохожий | RSS
Меню сайта
Наш АНОНС !
Категории раздела
Статьи о Seni Cup
Статьи от посетителей сайта
Организатор
Концерт 2010
Узнай подробности!
Гимн SENI CUP
Позови друзей!
| More
Облако тегов
Главная » Статьи » Статьи о Seni Cup

Seni Cup 2011 глазами корреспондентов БЕЛСАТ
 
 
 
Интервью:
 
Капітан лідскай каманды натхнёны сваімі гульцамі: перамаглі мазыранаў 5:2.

АЛЯКСАНДР, ЛІДСКІ ДОМ-ІНТЭРНАТ:
«У мяне ўнутры такая неймаверная сіла, з любой дыстанцыі, дзе б мяч ні быў: у браму, браму, гол-гол-гол».

Паразуменне каманда знаходзіць, нягледзячы на тое, што брамнік у яе -- глуханямы.

ПЁТР ЛУНЬ, НАСТАЎНІК ФІЗКУЛЬТУРЫ:
«Ужо навучыўся ён і ў футбол гуляць, тэніс, валейбол, натуральна, на першым этапе навучання было не так проста. Праз жэсты, неаднаразовыя паўторы, паказванні. Давялося з ім папрацаваць, але навучыўся, стаў больш упэўнены».

Ідэя футбольнага турніру «Seni Cup» нарадзілася ў польскім Торуні. У спаборніцтвах бяруць удзел дарослыя пацыенты псіханеўралагічных інтэрнатаў. Генеральны партнёр у Беларусі -- польская кампанія-вытворца медычных тавараў. Аднак далучыліся і беларускія бізнесоўцы, нягледзячы на тое, што гэткі кірунак дабрачыннасці не зусім тыповы.

АНДРЭЙ ФАМІН, ФІРМА «ARTRECORDS»:
«Мы ж як камерцыйная арганізацыя, што не займаецца прафесійна фандрэйзінгам, не займаецца прафесійна дабрачыннаю дзейнасцю, робім гэта агулам ад душы, абралі той кірунак, які застаўся «сіратлівым», нікім не задзеяным».

Апроч уласна спаборніцтваў удзельнікаў парадавалі канцэртам зорак эстрады. На закрыцці ўзнагароды пераможцам ад імя Беларускай асацыяцыі футболу ўручыў трэнер нацыянальнай зборнай.

БЭРНД ШТАНГЕ, ТРЭНЕР НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ:
«Гэта вялікае шчасце для гэтых людзей. Але не толькі для іх -- таксама для шмат каго, хто ім дапамагае. Гэтыя людзі сапраўды патрабуюць штодзённай дапамогі. І мы мусім быць побач».

Найлепшаю сёлета стала каманда Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага інтэрнату. Яе і чакаюць на цэнтральных спаборніцтвах у Польшчы.

Кор. Аліна Радачынская, «Аб'ектыў»
 
Категория: Статьи о Seni Cup | Добавил: senicup (10.06.2011)
Просмотров: 1402 | Теги: Белсат на Seni Cup 2011, seni cup 2012
Поиск по сайту
Наше кино
БФФ на SeniCup
По теме сайта
Присоединяйся!
Друзья сайта
  • Генеральный спонсор
  • Офис SENI в Беларуси
  • SENI CUP на TUT.BY
  • SENI CUP на INTERFAX
  • SENI CUP на Mail.RU
  • ООН/ПРООН в Беларуси
  • Футбольный партнер
  • Социальный спонсор
  • Прикосновение к жизни
  • Туровская епархия
  • Football.By
  • ДОЦентр "НАДЕЖДА"
  • Отправь заметку